13 красавіка на пасяджэньні кіргіскага парлямэнту дэпутат Каныбек Іманаліеў прапанаваў перайсьці на лацінскі альфабэт. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Вечерний Бишкек».
Паводле дэпутата, на гэты момант для пераходу на лацінку ў краіны сродкаў няма, але, як ён перакананы, праз 15-30 гадоў гэта зрабіць давядзецца.
«Кірыліца — гэта наша інтэлектуальнае спадчына і, натуральна, мы будзем карыстацца ёй. Але мы ўсё роўна павінны будзем перайсьці на лацінку да 2030-40 гадоў, гэта патрабаваньне часу і разьвіцьця тэхналёгій», — сказаў Іманаліеў.
Дэпутат сказаў, што ўжо зараз неабходна пачынаць праводзіць адпаведную падрыхтоўку філёлягаў.
Днямі прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў пра пераход на лацінку з наступнага году.