Бэрлюсконі прадаў футбольны клюб «Мілян» кітайскаму кансорцыюму

Сыльвіё Бэрлюсконі

Італьянскі мільярдэр, былы прэм’ер-міністар Сыльвіё Бэрлюсконі прадаў футбольны клюб «Мілан» кансорцыюму, ў якім асноўная доля належыць Кітайскім інвэстарам, — Rossoneri Sport Investment Lux.

13 красавіка холдынг Fininvest, які належыць Бэрлюсконі, за 740 мільёнаў эўра прадаў амаль усе акцыі «Міляну» разам з абавязкамі.

Як адзначаюць заходнія мэдыі, гэтая ўгода стала самай значнай інвэстыцыяй Кітаю ў эўрапейскі футбол.

У чэрвені 2016 году кітайская гандлёвая сетка Suning Commerce Group за 270 мільёнаў эўра купіла мілянскі футбольны клюб «Інтэр».