Асад лічыць «фальсыфікацыяй» зьвесткі пра ўжываньне хімічнай зброі

Башар Асад.

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад сьцьвярджае, што зьвесткі пра ўжываньне яго рэжымам хімічнай зброі на мінулым тыдні — «100-працэнтная фальсыфікацыя».

13 красавіка агенцтва AFP распаўсюдзіла інтэрвію з Асадам, які заявіў, што яго ўрад перадаў сусьветнай супольнасьці ўсе запасы хімічнай зброі.

«Не было ніякага загаду зрабіць які-небудзь напад, — сьцвярджаў Асад. — Мы адмовіліся ад нашага арсэналу некалькі гадоў таму».

Дамаск і Масква, галоўны саюзьнік Асада ў шасьцігадовай грамадзянскай вайне ў Сырыі, заявілі, што таксычны газ, ужываньне якога прывяло да гібелі больш 80 чалавек у сырыйскім горадзе Ідліб, быў разьвеяны, калі авіяцыя Асада нанесла ўдар па кантраляваным паўстанцамі раёну.

Асад сказаў, што варта правесьці «бесстароньняе» расьсьледаваньне інцыдэнту і што яно не павінна выкарыстоўвацца для «палітызаваных мэтаў».

12 красавіка Расея наклала вета на праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, які патрабуе ад Дамаску супрацоўніцтва ў расьсьледаваньні меркаванага нападу.