У Эстоніі злавілі расейскага шпіёна

Рэгіянальны офіс Паліцыі бясьпекі Эстоніі ў Тарту

Паліцыя бясьпекі Эстоніі затрымала грамадзяніна Расеі, які працаваў на Галоўнае выведвальнае ўпраўленьне РФ. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар Паліцыі бясьпекі Эстоніі Арнольд Сінісалу.

Паводле Сінісалу, гэта першы выпадак, калі ў Эстоніі ўдалося злавіць агента ГРУ.

Затрыманьне, пра якое афіцыйна паведамляецца толькі цяпер, адбылося яшчэ ў студзені.

Арыштаванага грамадзяніна Расеі падазраюць у ажыцьцяўленьні дзеяньняў, накіраваных супраць незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Эстоніі. Яму пагражае турэмнае зьняволеньне да 10 гадоў.