Мужчына выкінуўся з акна гарадзенскай міліцыі, разьбіўся насьмерць

Ілюстрацыйнае фота

Гарадзенец 1963 году нараджэньня быў знойдзены мёртвым пад будынкам Гарадзенскага УУС 12 красавіка.

Мужчына быў запрошаны ў міліцыю для праверкі на паліграфе («дэтэктары хлусьні»). Па завяршэньні працэдуры ён застаўся чакаць вынікаў у фае 4-га паверху. Меркавана, пасьля гэтага мужчына скончыў жыцьцё самагубствам.

У чым падазравалі загінулага, не паведамляецца. Абласны Сьледчы камітэт праводзіць праверку.