"Каханьне, бульба і гарэлка" — чэшка пра Беларусь

Your browser doesn’t support HTML5

Чэшка Вэраніка Баксанава паўтара года таму прыехала ў Беларусь вучыць расейскую мову і выйшла тут замуж. Перад гэтым яна мела шэраг стэрэатыпаў пра краіну, нават думала, што ў менскім аэрапорце яе могуць арыштаваць. Вэраніку ўразіла "бясплатная" мэдыцына, малочная прадукцыя і чысьціня на вуліцах.