Рада бясьпекі ААН у сераду правядзе экстраннае адкрытае пасяджэньне, на якім будзе заслуханы даклад аб хімічнай атацы, якая меркавана адбылася ў аўторак у сырыйскай правінцыі Ідліб.
Ахвярамі прымяненьня хімічных рэчываў сталі дзясяткі сырыйцаў, сярод якіх 11 дзяцей.
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заявіла журналістам пра моцную занепакоенасьць Вашынгтона тым, што адбылося ў сувязі з хімічнай атакай у Сырыі.
У красавіку часовым старшынём Рады бясьпекі ААН (па ратацыі) зьяўляюцца ЗША. У Раду ўваходзяць 15 дзяржаў.