Эўракамісар: з прычыны Брэксыту астатнія краіны ЭЗ павялічаць выдаткі

Гюнтэр Этынгер

Брытанія была адным з асноўных платнікаў у бюджэт Эўразьвязу: штогод Лёндан пералічваў каля 10 мільярдаў эўрaў. На думку эўракамісара, скараціць выдаткі на ўсю суму ўнёску не атрымаецца і давядзецца павялічыць фінансавы цяжар ўсіх дзяржаваў — чальцоў аб’яднаньня.

29 сакавіка Вялікая Брытанія афіцыйна заявіла аб пачатку працэдуры выхаду з Эўрапейскага Зьвязу. Ліст-апавяшчэньне аб запуску Брэксыту даставілі кіраўніку Эўрапейскай Рады Дональду Туску. У канцы красавіка пройдзе саміт лідэраў Эўразьвязу, у якім Вялікая Брытанія ўжо ня будзе ўдзельнічаць. На ім, як чакаецца, лідэры ЭЗ дадуць Эўракамісіі мандат весьці перамовы наконт Брэксыту.