Ніну Багінскую вызвалілі пасьля затрыманьня каля КДБ

На яе склалі пратакол за «парушэньне грамадзкага парадку».

У Менску ўвечары 31 сакавіка актывісты выйшлі да будынку КДБ на акцыю «Патрыёт — не злачынец».

Міліцыя затрымала пяць чалавек, у тым ліку пэнсіянэрку Ніну Багінскую. Пазьней яе вызвалілі, склаўшы пратакол за «парушэньне грамадзкага парадку».

Сама Багінская адмовілася падпісваць гэты пратакол, напісаўшы ў заўвагах пра палітыку русіфікацыі Беларусі і нежаданьне чытаць і пісаць па-расейску.

Затрыманьне Ніны Багінскай

Ніна Багінская пасьля вызваленьня

Пратакол затрыманьня