Парлямэнт Шатляндыі прыняў рашэньне аб паўторным рэфэрэндуме аб незалежнасьці, правядзеньня якога дамагаецца першы міністар Нікала Стэрджэн, павеламляе Бі-Бі-Сі.
Дэпутаты пагадзіліся правесьці новае галасаваньне паміж восеньню 2018 году і вясной 2019-га — як і настойвала першы міністар Шатляндыі.
За новы рэфэрэндум прагаласавалі 69 дэпутатаў рэгіянальнага парлямэнту, супраць — 59.
У Шатляндыі ня згодныя з вынікамі рэфэрэндуму аб членстве Брытаніі ў ЭЗ. Большасьць шатляндцаў — 62% — у ходзе праведзенага ў чэрвені 2016 году рэфэрэндуму прагаласавалі за захаваньне сяброўства краіны ў Эўразьвязе.
Паводле закону, перад тым як падаваць запыт аб рэфэрэндуме ва ўрад Брытаніі, Стэрджэн павінна атрымаць дазвол шатляндзкага парлямэнту.
Брытанскі ўрад ужо заявіў, што заблякуе ўсе спробы правядзеньня новага рэфэрэндуму ў Шатляндыі да заканчэньня працэдуры Brexit.
У верасьні 2014 году ў Шатляндыі ўжо праводзіўся рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Брытаніі. Прыхільнікі незалежнасьці тады прайгралі: 55,3% шатляндцаў прагаласавалі супраць выхаду Шатляндыі са складу Злучанага Каралеўства.