Афіша
Уручэньне прэміі «Дэбют»
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам «Вяртаньне» і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Сёлета на прэмію прэтэндуюць Уладзімер Садоўскі, Андрусь Горват, Андрэй Дзічэнка, Ганна Комар, Міхал Бараноўскі і Аляксей Арцёмаў.
Вядоўца імпрэзы Ўсевалад Сьцебурака, музычны госьць — гурт PAULINE.
Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая, 16).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
Лекцыя «Біблія як палітычны тэкст»
У межах кампаніі «Пяцісотгоднасьць», прысьвечанай юбілею беларускага кнігадруку, «Беларускі Калегіюм» і кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на курс лекцыяў перакладчыка ізраільскай літаратуры Паўла Касьцюкевіча «Біблія як палітычны тэкст». 21 сакавіка — лекцыя «Давід: партызан, рэкецір і цар».
Менск, ПЭН-Цэнтар (Залатая Горка, 2, пакой 101).
Пачатак у 18:30.
Уваход вольны.
Дзень у гісторыі
1560 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб горада Гомеля».
1871 ― Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.
1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.
1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Аўганістане.
У гэты дзень нарадзіліся
1685 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.
1840 — Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.
1935 ― Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
У памяці
1608 ― памёр Канстанцін Васіль Астроскі, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне Налівайкі.
1987 — памёр паэт-песеньнік Адам Русак.
2003 — памёр Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў.