Мужчына быў забіты сіламі бясьпекі ў парыскім аэрапорце «Арлі». Ён спрабаваў выхапіць зброю ў вайскоўца. З будынку аэрапорта часткова эвакуяваныя людзі. Пасажырам не дазвалялі сысьці з самалётаў, якія прыляцелі.
У аэрапорт прыбылі групы сапёраў, якія абшукваюць будынак.
Падчас інцыдэнту ў аэрапорце «Арлі» знаходзіўся адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты Францыі Нікаля Дзюпон-Эньян. Ён апублікаваў ў сваім мікраблёгу ў твітэры фатаздымкі аднаго з тэрміналаў аэрапорта і раскрытыкаваў захады бясьпекі, якія там цяпер дзейнічаюць.
Арлі — другі па велічыні аэрапорт Парыжа.