З 18 сакавіка цана АІ-92-К5 складае 1 рубель 13 капеек, АІ-95-К5 — 1 рубель 21 капейка, ДТ-К5 — 1 рубель 25 капеек.
Апошні раз цэны на нафтапрадукты павышаліся таксама на 1 капейку тыдзень таму, 11 сакавіка.
Канцэрн «Белнафтахім» папярэджваў пра далейшы паступовы рост цэнаў на нафтапрадукты:
«НПЗ робяць захады для максымальнага скарачэньня выдаткаў. Але праз нэгатыўныя вонкавыя чыньнікі й нізкія цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку забесьпячэньне эфэктыўнай працы заводаў і фінансаваньне іх мадэрнізацыі застаюцца праблемнымі пытаньнямі. Таму павышэньне цэнаў на нафтапрадукты жыцьцёва неабходнае для НПЗ. Трэба разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, зьмяненьне цэнаў будзе паэтапным і паступовым», — паведамляецца ў прэс-рэлізе «Белнафтахіму».