Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі са спасылкай на газэту Washington Post.
У выпадку адабрэньня пляну міністрам абароны Джымам Мэтысам і прэзыдэнтам Дональдам Трампам, лік амэрыканскіх вайскоўцаў у Сырыі можа падвоіцца, павялічваючы патэнцыйную магчымасьць наўпроставага баявога ўдзелу ЗША ў канфлікце.
Каля 500 вайскоўцаў амэрыканскіх сіл спэцыяльных апэрацый ужо знаходзяцца ў Сырыі, у дадатак да прыблізна 250 рэйнджэраў і 200 марскіх пехацінцаў.
Гэтыя войскі стануць дадаткам да падразьдзяленьняў сілаў спэцыяльных апэрацый, якія ўжо знаходзяцца на месцы і, паводле Washington Post, займаюцца практычна тым самым, што і іх калегі, якія змагаюцца за ірацкі горад Мосул.
Новае разгортваньне войскаў у Сырыі павінна адбывацца разам зь верагодным рашэньнем Белага дому, якое афіцыйна зьніме абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх войскаў у Іраку і Сірыі, устаноўленыя адміністрацыяй Барака Абамы.
Папярэдняя адміністрацыя ўстанавіла абмежаваньні на колькасьць вайсковых кантынгентаў у Іраку і Сырыі ў 5000 і 500 чалавек адпаведна.