Улады ЗША падазраюць хакераў з Расеі ва ўзломе Yahoo

Міністэрства юстыцыі ЗША падазрае расейскіх і канадзкіх хакераў ва ўзломе акаўнтаў сэрвісу Yahoo, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

У кібэратацы на Yahoo падазраюцца чатыры чалавекі, трое зь іх — расіяне. Абвінавачаньне можа быць зьвязанае з узломам каля мільярда акаўнтаў карыстальнікаў сэрвісу ў 2013 годзе. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ЗША і кампаніі Yahoo ад камэнтараў агенцтву адмовіліся.

Летась стала вядома пра дзьве маштабныя уцечкі дадзеных карыстальнікаў Yahoo. У верасьні кампанія паведаміла, што ў 2014 годзе хакеры атрымалі доступ да паўмільёна акаўнтаў карыстальнікаў. У сьнежні была апублікаваная інфармацыя аб уцечцы дадзеных мільярда ўліковых запісаў. Пасьля раскрыцьця крадзяжу дадзеных кампаніі прыйшлося выдаткаваць каля 10 мільёнаў даляраў на вырашэньне юрыдычных спрэчак.