ААН заявіла пра самы маштабны гуманітарны крызіс за 72 гады

Больш за 20 мільёнам чалавек у чатырох краінах — Емэне, Паўднёвым Судане, Самалі і Нігерыі — пагражае голад.

Як раней паведамлялі ў Дзіцячым фондзе ААН, ужо сёлета больш за 1,4 мільёна дзяцей могуць памерці ад голаду. Паводле намесьніка генэральнага сакратара ААН ў гуманітарных пытаньнях Стывэна ОʼБраена, калі не прыняць тэрміновых захадаў, складаная гуманітарная абстаноўка ў гэтых краінах ператворыцца ў катастрафічную.

Паводле яго, каб унікнуць катастрофы, да ліпеня неабходна даставіць у гэтыя краіны гуманітарную дапамогу на суму ў 4,4 мільярда даляраў.