Урад Малдовы раіць дзяржаўным чыноўнікам абмінаць Расею

Сядзіба малдаўскага ўраду ў Кішынэве

Урад Малдовы рэкамэндаваў дзяржаўным чыноўнікам ня езьдзіць у камандзіроўкі ў Расейскую Фэдэрацыю i праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

«У апошнія месяцы мелі месца шматлікія выпадкі затрыманьня малдаўскіх чыноўнікаў у Расеі, у тым ліку ў расейскіх аэрапортах. Каб пазьбегнуць інцыдэнтаў і да высьвятленьня сытуацыі дзяржаўным службоўцам не рэкамэндуецца перасоўвацца праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі» — «Інтэрфакс» цытуе прэс-службу ўраду Малдовы.

З гэтай нагоды міністэрства замежных справаў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы склала ноту пратэсту ў адрас Расеі. Прэс-служба ўраду Малдовы аднак не паведаміла, пра якіх затрыманых чыноўніках ідзе гаворка.