У Міністэрстве абароны Расеі пацьвердзілі інфармацыю пра гібель у Сырыі расійскага вайскоўца Арцёма Гарбунова. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
У Мінабароны сьцьвярджаюць, што Гарбуноў загінуў пад Пальмірай у баі з тэрарыстамі групоўкі «Ісламская дзяржава».
Пра гібель 24-гадовага Гарбунова раней паведаміла незалежная група дасьледчыкаў Conflict Intelligence Team. Пазьней пра гэта таксама напісала расейская газэта «Коммерсант».
У панядзелак стала вядома пра гібель у Сірыі яшчэ аднаго расейскага вайскоўца — 23-гадовага Івана Слышкіна. Паводле дадзеных агенцтва РБК, ён служыў у шэрагах незарэгістраванай прыватнай вайсковай кампаніі «Група Вагнера».
Гэтую інфармацыю ў Мінабароны Расеі не пацьвярджаюць, але і не абвяргаюць. У адказ на запыт «Інтэрфаксу» ў ведамстве толькі заявілі, што Слышкін у 2013 годзе быў звольнены ў запас.
Паводле афіцыйных дадзеных, за паўтара года ваеннай апэрацыі ў Сырыі загінулі каля 30 расейскіх вайскоўцаў.