Экс-прэзыдэнта Эгіпту Мубарака апраўдалі па абвінавачваньні ў забойстве

Хосьні Мубарака вязуць у суд 2 сакавіка 2017 году

Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак апраўданы па абвінавачваньні ў забойстве пратэстоўцаў у 2011 годзе.

Як паведамляюць арабскія СМІ, касацыйны суд апраўдаў экс-прэзыдэнта. Найвышэйшы судовы орган краіны зьняў з былога кіраўніка дзяржавы ўсе абвінавачваньні ў датычнасьці да гібелі дэманстрантаў у дні студзеньскай рэвалюцыі 2011 году. Гэтае рашэньне зьяўляецца канчатковым і не падлягае абскарджаньню.

У дачыненьні да Мубарака завершаны ўсе крымінальныя справы.