Паводле інфармацыі выданьня, пад наглядам Фэдэральнай разьведвальнай службы Нямеччыны знаходзіліся журналісты брытанскіх і амэрыканскіх газэт.
Нямецкая выведка, як сьцьвярджаецца, з 1999 году адсочвала каля 50 тэлефонных нумароў, адрасоў электроннай пошты і факсаў міжнародных выданьняў. Сярод іх — тэлеканал ВВС у Лёндане і яго прадстаўніцтва ў Аўганістане, бюро газэты The New York Times і агенцтва Reuters у Аўганістане, Пакістане і Нігерыі. Улады ФРГ адмовіліся камэнтаваць гэтую інфармацыю.
Арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» назвала дзеяньні нямецкай выведкі «атакай на свабоду слова». Яе актывісты разам зь іншымі саюзамі журналістаў рыхтуюць скаргу супраць спэцслужбаў.
СМІ: спэцслужбы ФРГ з 1999 году сачылі за журналістамі
Лягатып Фэдэральнай разьведвальнай службы Нямеччыны.