У Барсэлёне 160 тысяч чалавек выйшлі на марш у абарону мігрантаў

Дэманстрацыя ў абарону мігрантаў, у якой прынялі ўдзел каля 160 тысяч чалавек, была арганізавана групай «Наш дом — ваш дом». Да закліку правесьці акцыю далучылася і мэр Барсэлёны Ада Калаву.

Акцыя сымбалічна завяршылася на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, дзе загінулі ўжо звыш 5 тысяч уцекачоў, які не дабраліся да Эўропы.

У адпаведнасьці з сыстэмай квот, узгодненай Эўразьвязам у 2015 годзе, Гішпанія павінна была прыняць каля 16 тысяч мігрантаў, аднак расьсяліла толькі 1.100.