Прэзыдэнт Таджыкістану вучыць сына-мэра, як кіраваць Душанбэ

Your browser doesn’t support HTML5

У студзені Эмамалі Рахмон, уладальнік тытулаў "Заснавальнік сьвету і адзінства" і "Лідэр нацыі", прызначыў сына мэрам сталіцы Таджыкістану Душанбэ. Рустаму Эмамалі яшчэ няма 30 гадоў, таму бацька даў яму пяць прадаў, як кіраваць людзьмі. У тым ліку – размаўляць зь імі ветліва і не абедаць у рэстарацыях.