Ад выбуху на поўдні Пакістану загінулі больш за 70 чалавек

Паранены выбухам тэлефануе.

На поўдні Пакістану больш за 70 чалавек загінулі, больш як 150 — былі параненыя ў выніку выбуху ў суфійскай сьвятыні Лал Шахбаз Каландар.

Улады асьцерагаюцца, што колькасьць ахвяр нападу будзе расьці.

Выбух зрабіў сьмяротнік, які знаходзіўся ў натоўпе паломнікаў, якія наведвалі суфійскую сівятыню ў горадзе Сэхван-Шарыф.

Адказнасьць за напад ўзяла на сябе пакістанская суполка тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Паводле ацэнак СМІ, гэта — адзін з самых крывавых тэрактаў у Пакістане за некалькі апошніх гадоў.

Радыкальныя ісламісты лічаць суфізм вераадступніцтвам.