Нямеччына ўпершыню выдала міжнародны ордэр на арышт сябра экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Як паведамляе нямецкая газэта Welt am Sonntag, яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах і генацыдзе. На падставе апытаньняў пацярпелых улады Нямеччыны ўсталявалі датычнасьці мужчыны да прыгнёту тысяч жанчын-языдак на поўначы Іраку.
У 2014 годзе баевікі «Ісламскай дзяржавы» скралі і ўтрымлівалі ў рабстве тысячы языдзкіх жанчынаў. У ААН назвалі тое, што адбылося, генацыдам. У 2016 годзе каля 30 тысяч языдаў атрымалі прытулак у Нямеччыне.