Дваіх украінскіх футбалістаў пажыцьцёва дыскваліфікавалі за гульню за «зборную ДНР»

Украінскія футбалісты Сяргей Арцюх і Арцём Яўланаў пажыцьцёва дыскваліфікаваныя за тое, што ўдзельнічалі ў матчах за так званую «зборную» групоўкі «ДНР», паведаміла выданьне «Футбол-24».

Служба бясьпекі Украіны перадала дадзеныя аб гэтых матчах у Фэдэрацыю футбола Ўкраіны. Кантрольна-дысцыплінарны камітэт фэдэрацыі прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі.

Арцюх раней гуляў за Палтаўскую «Ворсклу», а Яўланаў — у клюбе «Закарпацьце».

Летам мінулага года такое ж рашэньне, пажыцьцёвую дыскваліфікацыю, у Фэдэрацыі футбола Ўкраіны прынялі і адносна футбаліста Аляксандра Яськовіча, які гуляў матчы за так званую «зборную» групоўкі «ЛНР».