Эўразьвяз распавёў, калі Ўкраіна атрымае бязьвізавы рэжым

Эўразьвяз да лета ўвядзе бязьвізавы рэжым паездак для грамадзян Украіны, паведаміў пасьля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Украіны Ўладзімірам Гройсманам старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр.

«Вядома, мы абмяркоўвалі пытаньне візавай лібэралізацыі. Гэта адбудзецца да лета », — сказаў Юнкэр.

Ён адзначыў, што Ўкраіна выканала ўсе неабходныя для гэтага ўмовы.

9 лютага са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі паведамляў, што бязьвізавы рэжым паміж Украінай і Эўрапейскім зьвязам можа ўступіць у сілу 12 чэрвеня.