Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль прынялі запрашэньне брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана правесьці адпачынак на яго высьпе Нэкер, якая знаходзіцца на Брытанскіх Віргінскі астравах.
Прыезд былога прэзыдэнта зьнялі на тэлефон турысты.
Барак Абама заняўся экстрэмальным відам спорту — ён навучыўся катацца на кайтбордынгу — дошцы, якая рухаецца па вадзе ўсьлед за летаўцом (паветраным змеем).
«Пакуль Барак быў прэзыдэнтам ЗША вакол яго было шмат аховы і цяпер ён атрымаў магчымасьць па-сапраўднаму расслабіцца», — напісаў Рычард Брэнсан. На сайце яго кампаніі Virgin разьмешчанае відэа адпачынку Абамы.
Брэнсан прапанаваў Абаме спаборніцтва — калі той навучыцца займацца кайтбордынгам, то ён, у сваю чаргу, навучыцца карыстацца дошкай з падводным крылом — фойлбордам.
Перамог Абама. Брэнсан паабяцаў узяць рэванш наступным разам.