Адмена паправак у крымінальны кодэкс не супакоіла жыхароў Румыніі
Your browser doesn’t support HTML5
У Бухарэсьце і іншых гарадах зноў пратэсты. Упершыню за апошнія 28 гадоў на вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек. Урад прапаноўваў вызваліць ад адказнасьці чыноўнікаў, калі яны накралі менш за 42 тысячы даляраў. Рашэньне адмянілі, але людзі патрабуюць адстаўкі ўраду.