Урад Румыніі пасьля пратэстаў адмяніў указ, які часткова дэкрыміналізаваў карупцыйныя злачынствы. У нядзелю румынскі ўрад правёў экстранную нараду.
Урад Румыніі пасьля пратэстаў адмяніў указ, які часткова дэкрыміналізаваў карупцыйныя злачынствы. У нядзелю румынскі ўрад правёў экстранную нараду.
Указ аб адмене крымінальнай адказнасьці для чыноўнікаў, асуджаных за карупцыю са шкодай менш як 200 тысяч леяў (амаль 50 тысяч даляраў) прапанаваў новы прэмʼер-міністар Румыніі Сорына Грындзяну. Некалькі дзён запар у Бухарэсьце праходзілі масавыя дэманстрацыі праціўнікаў карупцыі. Некаторыя акцыі перарасталі ў сутыкненьні. Былі затрыманыя больш за сто чалавек.
У суботу прэмʼер-міністар афіцыйна абвясьціў аб намеры адмяніць распараджэньне, заявіўшы, што ня хоча падзяляць краіну. Занепакоенасьць указам таксама выказвалі ўрады заходніх краін, уключаючы Нямеччыну, Францыю і ЗША.