У Браславе ў музэі традыцыйнай культуры адкрылася выстава жывапісных прац з калекцыі настаяцеля парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі ксяндза Сяргея Сурыновіча.
Выставу, якая склалася з 38-і працаў, адкрыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч,паведамляе сайт krynica.info.
Пасьля ўрачыстай цырымоніі супрацоўнікі музэю запрасілі біскупа на гарбату і падаравалі яму вышываную кашулю, створаную Марыяй Дворскай, і тканы пояс працы Натальлі Парахневіч, абедзьве яны працуюць у музэі. Біскуп Буткевіч адразу прымерыў падарунак.
Радыё Свабода распавядала раней, як летась біскуп Алег Буткевіз засьпяваў у касьцёле «Тры чарапахі» Лявона Вольскага.
Your browser doesn’t support HTML5
Біскуп Буткевіч грае «Тры чарапахі» у касьцёле ў Друі