Страляніна ў цэнтры Парыжу: плошча каля Люўру эвакуяваная

Францускі жаўнер у пятніцу адкрыў агонь і параніў чалавека, узброенага нажом, які спрабаваў увайсьці ў Музэй Люўр у цэнтры Парыжа.

Мужчына пасьпеў лёгка параніць жаўнера. Нападнік быў цяжка паранены.

Пра здарэньне паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Іншая паліцэйская крыніца паведаміла, што чалавек спрабаваў трапіць у падземную краму музэя з валізкай. Паліцыя паведамляе, што наведнікі музэя і плошча перад ім былі эвакуяваныя. Зачынена бліжэйшая станцыя м'тро.