Трамп абвясьціў намінанта ў Вярхоўны суд

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў намінанта ў Вярхоўны суд ЗША — ім стаў Ніл Горсач, судзьдзя Фэдэральнага апэляцыйнага суду ў Дэнвэры, штат Каларада.

Выступаючы ў Белым доме, Трамп нагадаў, што ён абяцаў амэрыканскаму народу знайсьці «самага лепшага судзьдзю ў краіне ў Вярхоўны суд» — і стрымаў сваё абяцаньне.

Горсуч з адзнакай скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт і быў стыпэндыятам у Гарвардзкім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Пасьля ён быў памочнікам двух чальцоў Вярхоўнага суда — Байрана Уайта і Энтані Кэнэдзі.

У цяперашні час у Вярхоўным судзе чатыры кансэрватары і чатыры лібэрала — Ніл Горсач зьяўляецца кансэрватарам, і прытрымліваецца жорсткай інтэрпрэтацыі Канстытуцыі.

Адно зь дзевяці месцаў у Вярхоўным судзе вызвалілася амаль год таму ў сувязі са сьмерцю кансэрватыўнага судзьдзі Антаніна Скаліа, які займаў сваю пасаду больш за 30 гадоў.