Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакіне ў сіле ўказ ранейшага лідэра краіны Барака Абамы супраць дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці пры ўладкаваньні на працу.
Як гаворыцца ў апублікаванай у аўторак заяве Белага дому, Трамп будзе паважаць і абараняць правы прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў.
У апошні час ЛГБТ-супольнасьць выказвае занепакоенасьць у сувязі з тым, што большасьць членаў новай адміністрацыі дэманструюць свае вельмі кансэрватыўныя погляды.
Чакаецца, што ў аўторак Трамп абвесьціць пра кандыдатуру на пасаду старшыні Вярхоўнага суду ЗША.