У сетках зьявілася другая частка віруснага роліка «Гомельскі тунеядзец»

Другая частка, як і першая – пераагучка і мантаж фільма «Волк з Уол-Стрыт» зь Леанарда дзі Капрыё ў галоўнай ролі. Абедзьве прысьвечаныя «Дэкрэту аб дармаедах».

У першай частцы героі разумеюць, што, паводле новага дэкрэту, яны цяпер дармаеды. У другой -- іранізуюць са змаганьня з дэкрэтам з дапамогай пэтыцыяў, ролік называецца: «Абуджэньне сілы».

Першая частка зьявілася амаль год таму і сабрала больш як 100 тыс праглядаў. Другая ўжо мае амаль 25 тысяч.

​Відэа стварае канал «Гомель Вприколе». У абодвух роліках шмат прывязкі да гомельскіх рэаліяў, але па камэнтарах да відэа бачна, што яго ўпадабалі «дармаеды» з усіх рэгіёнаў Беларусі.