У цэнтры Вашынгтону адбываецца марш супраць абортаў, на ім выступіць віцэ-прэзыдэнт ЗША

У цэнтры Вашынгтона праходзіць штогадовы марш праціўнікаў абортаў — «Марш за жыцьцё».

Чакаецца, што ўпершыню за 44 гады правядзеньня гэтай акцыі перад дэманстрантамі выступіць віцэ-прэзыдэнт ЗША — Майк Пэнс.

Арганізатары падалі заяўку на ўдзел у маршы 50 тысяч чалавек, аднак напярэдадні прэзыдэнт Дональд Трамп выказаў здагадку, што дэманстрантаў будзе значна больш — сотні тысяч.

Адным з першых дакумэнтаў, падпісаных Трампам у якасьці кіраўніка дзяржавы, стаў указ аб забароне фінансавай дапамогі міжнародным некамэрцыйным арганізацыям, якія аказваюць паслугі, зьвязаныя са штучным перарываньнем цяжарнасьці.

«Маршы за жыцьцё» праводзяцца ў ЗША з 1973 году, калі Вярхоўны суд легалізаваў аборты.