Джонсан: Брытаніі ня варта дамагацца адстаўкі Асада

Борыс Джонсан

Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прапанаваў перагледзець пазыцыю Лёндану па Сырыі і адмовіцца ад патрабаваньня адправіць у адстаўку сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Выступаючы ў брытанскім парлямэнце, Джонсан прапанаваў правесьці ў Сырыі новыя выбары пад кантролем ААН. Ён ня выключыў удзелу ў гэтых выбарах Башара Асада. Паводле кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі «старая пазыцыя» Лёндану па сырыйскім пытаньні не прывяла да вырашэньня канфлікту.

Раней Брытанія патрабавала адстаўкі Асада і яго невяртаньня ў палітычнае жыцьцё Сырыі. Прапанаваны Джонсанам варыянт блізкі да пазыцыі Расеі і Ірана, якія казалі пра перадачу ўлады ад Башара Асада пад кантролем ААН.