У ЗША разьвіталіся зь вядомым дзеячом беларускай эміграцыі Антонам Шукелойцем

Вядомы дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША Антон Шукелойць, які памёр 7 студзеня на 102-м годзе жыцьця

На разьвітаньне з Антонам Шукелойцем прыйшлі прадстаўнікі розных пакаленьняў і розных плыняў эміграцыі.

Паніхіда прайшла ў Пахавальным доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі

Каля труны Валянціна Трыгубовіч, Валеры Дворнік

Труну пакрылі беларускім сьцягам пры вынасе з пахавальнага дому

Пахаваны Антон Шукелойць у Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрзі) на могілках Божай Маці Жыровіцкай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Янка Запруднік 

На памінальным абедзе беларускі паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш прапанаваў надаць імя Антона Шукелойця Беларуска-амэрыканскаму задзіночаньню (БАЗА) – арганізацыі, якую Антон Шукелойць узначальваў не адно дзесяцігодзьдзе.