Пра гэта паведаміў 9 студзеня начальнік гарадзкой паліцыі Марцін Кірхлер. Ён паведаміў журналістам, што затрыманыя шасьцёра аўганскіх грамадзян ва ўзросьце ад 18 да 22 гадоў, некаторыя зь якіх жывуць у прытулках для мігрантаў.
Жанчыны паведамлялі пра сэксуальныя дамаганьні, учыненыя ў натоўпе, у той час, калі жыхары Інсбруку выйшлі на вуліцы, каб адсьвяткаваць Новы год. Аналягічныя скаргі былі пададзеныя некалькімі жанчынамі ў іншых гарадах Аўстрыі.
Кірхлер паведаміў, што адзін з мужчын прызнаўся, у той час, як іншыя сьцьвярджаюць, што яны ня могуць нічога ўспомніць. Начальнік паліцыі не назваў падазраваных у адпаведнасьці з аўстрыйскімі законамі аб прыватнасьці.
У мінулым годзе, групы маладых людзей, пераважна з Паўночнай Афрыкі, былі абвінавачаныя ў сэксуальных дамаганьнях ці іншых хуліганскіх дзеяньнях у дачыненьні да жанчын у нямецкім Кёльне.