Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на прадстаўнікоў улады Нідэрляндаў. Журналіст здымаў дакумэнтальны фільм пра Данбас. Паводле Спэкерса, ён атрымаў паведамленьне ад мясцовых жыхароў, што абломкі самалёта і косьці ахвяраў дагэтуль ляжаць у раёне катастрофы, і выправіўся туды, каб гэта спраўдзіць.
Паліцыя аэрапорту ў Амстэрдаме затрымала журналіста і канфіскавала ў яго абломкі, фрагмэнт чалавечай косьці, а таксама ягоныя рэчы: відэакамэру, тэлефон і кампутар. Пры затрыманьні Спэкерс заявіў, што прывёз толькі «малую частку абломкаў».
Самалёт Boeing 777 быў зьбіты 17 ліпеня 2014 году на ўсходзе Ўкраіны. Загінулі 298 чалавек. Паводле міжнароднай камісіі, якая расьсьледуе трагедыю, лайнэр быў зьбіты з зэнітна-ракетнага комплексу «Бук» з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім сэпаратыстам.