У Маскве былы баявік «ДНР» забіў суседа і абстраляў паліцэйскіх

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляюць расейскія СМІ, 25-гадовы Сяргей Астапенка на вуліцы Васільцоўскі Стан у Маскве застрэліў свайго суседа і ўчыніў перастрэлку з паліцыянтамі, якія прыбылі на месца здарэньня.

Аднаму з паліцэйскіх куля трапіла ў бронекамізэльку. Пры затрыманьні нападнік пакончыў з сабой.

Паводле зьвестак РенТВ, Астапенка ваяваў на Данбасе на баку «ДНР-ЛНР», прабыўшы там 5 месяцаў.