У горадзе Аазаз на поўначы Сырыі пры выбуху аўтамабіля ля будынка суду загінулі больш як 20 чалавек, дзясяткі параненыя. Большасьць пацярпелых — мірныя жыхары, паведамляе агенцтва Reuters.
Ніводная дзеючая ў Сырыі экстрэмісцкая групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух. Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» некалькі разоў спрабавала ўзяць пад кантроль горад Аазаз, які яна ўтрымлівала ў 2013 годзе.
Грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца ад сакавіка 2011 году. Урадавая армія змагаецца з групоўкамі ўзброенай апазыцыі. Кааліцыя зь некалькіх дзясяткаў дзяржаў на чале з ЗША праводзіць апэрацыю супраць сіл «Ісламскай дзяржавы».