У выніку выбуху ў Ізьміры параненыя 10 чалавек

У турэцкім горадзе Ізьмір дзесяць чалавек параненыя пры выбуху замініраванай машыны на стаянцы каля будынку суду. Паводле папярэдніх дадзеных, паліцыянты застрэлілі двух нападнікаў, яшчэ адзін уцёк.

Пра магчымых арганізатараў нападу і іх матывы пакуль нічога не вядома.

У ноч на 1 студзеня ў Стамбуле адбыўся напад на папулярны клюб Reina. Невядомы адкрыў стральбу з аўтаматычнай зброі ў памяшканьні, дзе знаходзілася некалькі соцень наведвальнікаў. 39 чалавек былі забітыя, 65 атрымалі раненьні. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».