Аўтобус Прага–Менск трапіў у аварыю ў Польшчы

Аўтобус беларускага перавозьніка маршрутам Прага–Менск 4 студзеня сутыкнуўся з фурай непадалёку ад мяжы з Чэхіяй.

Беларускі пасажырскі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы, паведаміла агенцтва БЕЛТА.

Аўтобус беларускага перавозьніка маршрутам Прага–Менск 4 студзеня сутыкнуўся з фурай непадалёку ад мяжы з Чэхіяй.

Пашкоджана пярэдняя частка аўтобуса. Зьвестак пра пацярпелых няма, аўтобус эвакуявалі польскія дарожныя службы. Як паведаміла БЕЛТА кампанія-перавозьнік, усе пасажыры знаходзяцца на шляху ў Горадню.