Дзяржаўны канцэрн «Укроборонпром» абвясьціў, што распачне вытворчасьць ва Ўкраіне амэрыканскай вінтоўкі M16 сумесна з амэрыканскай кампаніяй Aeroscraft.
«У нас ёсьць пілётны праект вытворчасьці вінтовак М16 на тэрыторыі Украіны. Спадзяюся, у вельмі кароткі пэрыяд мы пяройдзем да яго практычнай рэалізацыі — распавёў намесьнік генэральнага дырэктара канцэрна Сяргей Корабаў. — Зараз мы падпісваем усе неабходныя для гэтага дакумэнты».
Aeroscraft у канцы 2016 года года атрымаў ліцэнзію ад урада ЗША на вытворчасьць і стралковага ўзбраеньня і прадаставіць яе «Укроборонпрому». Як заявілі прадстаўнікі канцэрна, на першых этапах вытворчасьць амэрыканскіх вінтовак плянуецца для ўнутранага рынку.
M16 — амэрыканская аўтаматычная вінтоўка калібра 5,56 мм, распрацаваная і прынятая на ўзбраеньне ў 1960-х гадах. Гэта адна з найбольш распаўсюджаных мадэляў стралковай зброі ў сьвеце — было выпушчана больш за 8 мільёнаў асобнікаў. Гэтая вінтоўка знаходзіцца на ўзбраеньні ў амэрыканскай пяхоце. З краін былога СССР яна ёсьць на ўзбраеньні ў Латвіі і Грузіі.