Дональд Трамп не адмовіцца ад санкцый супраць Паўночнай Карэі

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не адмовіцца ад санкцый супраць Паўночнай Карэі, прымаючы пад увагу пагрозу, якую ўяўляе сабой яе ядзерная праграма.

1 студзеня паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын заявіў, што яго краіна «блізкая да стварэньня» міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты і хутка адбудуцца яе першыя выпрабаваньні. Трамп, у сваю чаргу, напісаў у «Твітэры», што гэтага не будзе.

МЗС Паўднёвай Карэі адзначыў, што ўпершыню з моманту абраньня на пост прэзыдэнта ЗША 8 лістапада 2016 года Трамп згадаў аб ядзернай праграме КНДР.

У лістападзе 2016 году Рада Бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі ў адказ на яе чарговае ядзернае выпрабаваньне.

Санкцыі супраць КНДР уводзіліся ўжо 5 разоў з 2006 году, калі безвынікова завяршыліся трохгадовыя шасьцібаковыя перамовы аб згортваньні ядзернай праграмы Пхеньяну ў абмен на харчовую і энэргетычную гуманітарную дапамогу.