Новы год у прыёмным аддзяленьні шпіталя

Супрацоўнікі міліцыі дапамагаюць мэдсёстрам зрабіць аналіз крыві. П'яны хлопец супраціўляецца. Яго знайшлі незнаёмыя людзі на вуліцы ў непрытомным стане і прывезьлі ў лякарню

Адзін зь першых пацярпелых у навагоднюю ноч. Чэрапна-мазгавая траўма

Большая частка «сьвяточных» пацыентаў трапляе ў аддзяленьне таксыкалёгіі пасьля алькагольных і наркатычных атручваньняў

Нажавое раненьне. Мужчына пацярпеў падчас сваркі з бацькам

Наркатычнае ап'яненьне

Шмат пацярпелых дастаўлялі ў кайданках у суправаджэньні супрацоўнікаў міліцыі пасьля боек

Празь вялікі наплыў пацыентаў у моцным алькагольным ап'яненьні міліцыянты дапамагаюць санітарам

Санітар рыхтуе пацыентаў у аддзяленьне таксыкалёгіі 

Пацярпелы падчас бойкі

Наступствы ДТЗ

Супрацоўнікі «хуткай дапамогі» прывезьлі хлопца ў наркатычным ап'яненьні

П'яны хлопец падчас агляду пачаў біць санітараў, пасьля чаго санітарам давялося яго скруціць