З украінскіх цыркаў хочуць прыбраць зьвяроў. Каму будзе лепш?
Your browser doesn’t support HTML5
Украінскія дэпутаты хочуць цалкам забараніць выступы зьвяроў у цырках, лічаць іх зьдзекам з жывёлаў. Законапраект ужо ўнесены ў Раду. Цыркавыя артысты пратэстуюць: па іх словах, ніхто зь іх з гадаванцаў ня зьдзекуецца, а меркаваньні наконт закону ў іх ніхто не спытаў.