Ня менш за васямнаццаць чалавек загінулі ў выніку выбуху на гарадзкой плошчы ў прадмесьці Багдаду, перадае агенцтва Associated Press.
AFP, у сваю чаргу, паведамляе са спасылкай на кіраўніцтва гарадзкой паліцыі, што колькасьць загінулых перавысіла трыццаць чалавек, а паранена ня менш за шэсьцьдзесят. У момант выбуху на плошчы, дзе ён адбыўся, было шмат вольнанаёмных рабочых, удакладняюць ў паліцыі.
Паведамляецца таксама, што выбуховае прыстасаваньне, закладзенае ў грузавіку, прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік.
Адказнасьць за напад пакуль ня ўзяла на сябе ніводная групоўка.
У мінулую суботу два выбухі на рынку ў Багдадзе забралі ня менш за 27 жыцьцяў. На другі дзень двое сьмяротнікаў падарваліся на кантрольна-прапускным пункце ў Наджафе — тады загінулі восем чалавек.