ФОТАФАКТ: Гіганцкая навагодняя сьветлавая праекцыя ў Кёльне

Фота: Reuters

Праект з сэрыі «Time Drifts» рэалізуецца ў Кёльне ў навагоднюю ноч. Відэаінсталяцыя распачалася 31 студзеня 2016 года з надыходам цемры і працягнецца да самае раніцы. Сьветлавыя эфэкты «Time Drifts Cologne» (Час рухае Кёльн) праектуюцца на плошчу перад Кёльнскім катэдральным саборам, ператвараючы навакольныя будынкі у сьветлавыя скульптуры.

Да інсталяцыі мог далучыцца кожны ахвотны і даслаць свае словы (якія складаюць эфэкты). У праекцыі можна пабачыць самыя розныя словы, зьвязаныя зь мінулым і будучым годам — «сьвет», «правы чалавека», «паразуменьне народаў», «надзея», «каханьне», «сьвятло».