Улады Аўганістану выказала занепакоенасьць з нагоды трохбаковых кансультацыяў у Маскве 27 сьнежня паміж прадстаўнікоў МЗС Расеі, Пакістану і Кітаю аб сытуацыі ў Аўганістане, на якія не запрасілі саміх прадстаўнікоў Аўганістану. Пра гэта заявіў прадстаўнік аўганскага МЗС Ахмад Шэкіб Мастагні.
«Дыскусія аб сытуацыі ў Аўганістане, нават калі з добрымі намерамі, пры адсутнасьці аўганцаў ня можа дапамагчы», — сказаў сьпікер.
Пасьля сустрэчы, якая адбылася ў Маскве напярэдадні, прадстаўнікі МЗС Расеі і Пакістану заявілі, што тры краіны дамовіліся запрасіць аўганскіх прадстаўнікоў на такія перамовы ў будучыні.
На сустрэчы бакі заявілі аб «жаданьні міру» для Аўганістану і рост уплыву ісламістаў у краіне з прычыны пагаршэньня сытуацыі бясьпекі.
Расея і Кітай як пастаянныя члены Рады бясьпекі ААН таксама пагадзіліся на «гнуткасьць» у пытаньні перагляду сьпісу санкцыяў ААН у дачыненьні да аўганцаў для «садзейнічаньня мірнаму дыялёгу паміж Кабулам і талібамі», заявілі прадстаўнікі краінаў.
ЗША, якія маюць у Аўганістане каля 10 000 сваіх вайскоўцаў і разам з аўганскімі сіламі вядуць барацьбу з талібамі з 2001 году, таксама не былі запрошаныя на перамовы ў Маскве.
Афіцыйныя асобы ў Кабуле і Вашынгтоне кажуць, што Расея паглыбляе свае сувязі з талібамі, хоць Масква гэта адмаўляе.